Вы тут

Паэзія ў магілёўскіх тралейбусах


Па дарозе на працу падмацуйцеся... вершамі! У грамадскім транспарце абласнога цэнтра з'явіліся лісткі з вершамі беларускіх паэтаў. Такую акцыю, якая ўжо мела месца ў буйных гарадах іншых краін, вырашылі правесці ў Магілёве з нагоды яго сёлетняга звання культурнай сталіцы Беларусі і СНД.

Грамадска-культурная кампанія "Будзьма беларусамі!" зрабіла такую прапанову, а Магілёўскі гарвыканкам яе падтрымаў. Такая прапаганда роднай мовы праз паэзію ў транспарце ўсім падаецца не лішняй.

Для акцыі выбралі дзясятак цікавых вершаў сучасных беларускіх паэтаў. Праз некалькі тыдняў іх мяркуецца замяніць творамі магілёўскіх аўтараў. Разглядаецца варыянт і агучвання вершаў. А пакуль магілёўцы маюць выбар — чытаць альбо не, і, здаецца, што ўсе з задавальненнем чытаюць. Людзі ўспрымаюць вершы ў тралейбусах не толькі як магчымасць разагнаць сум у часе звыклай паездкі, але і як знак культурнага жыцця горада.

Ілона ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».