Вы тут

Коратка


Шосты з'езд беларусаў свету пройдзе 23-24 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау. Плануецца, што форум збярэ больш як 300 дэлегатаў з 20 краін свету.

Беларусы могуць аформіць шматразовую электронную візу ў Турцыю пры наяўнасці шэнгенскай візы. Сістэма электронных віз уведзена ў Турцыі з 17 красавіка 2013 года. Такія візы выдаюцца на ўезд з мэтамі турызму або гандлю.

22 ліпеня каля гадзіны ночы чатыры легкавыя машыны па чарзе ўспыхнулі ў розных месцах мікрараёна Сож у Крычаве. У выніку пажару знішчаны аўтамабіль "Фольксваген Джэта", пашкоджаны салоны яшчэ трох аўтамабіляў. Як мяркуецца, прычына пажару — падпал.

Каля паўтара сутак правёў у лесе 73-гадовы жыхар Нараўлянскага раёна, які на машыне адправіўся ў лес па ягады і заблудзіўся. На пошукі адправіліся выратавальнікі, міліцыянеры, леснікі, работнікі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, добраахвотнікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».