Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: "Выявілі праблему і неадкладна яе вырашылі..."


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць дзейнасці рабочай групы па праблемных пытаннях будаўнічай галіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 23 ліпеня, прымаючы з дакладам аб ходзе работы групы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэя Кабякова, старшыню Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона і старшыню Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што перад групай была пастаўлена задача вызначыць глыбінныя праблемы будаўнічай галіны і навесці ў ёй парадак. "Мы дамовіліся: працуем па прынцыпе "выявілі праблему і неадкладна яе вырашылі". Прытым жалезна і жорстка. Таму што гэта праблема ўжо зашкальвае. Насельніцтва вельмі не задаволена, асабліва тыя, хто вядзе будаўніцтва, прад'яўляюць абгрунтаваныя скаргі. Скардзяцца ва ўсе інстанцыі. Гэта ненармальна, недапушчальна ў той час, калі працуе камісія", — сказаў Прэзідэнт.

"Ёсць праблема — бяром яе і вырашаем. Прытым пачынаючы ад канкрэтнага дома, які не будуецца або будаўніцтва якога пратэрмінавана па віне будаўнікоў або забудоўшчыкаў, і заканчваючы рашэннямі на заканадаўчым узроўні, калі для гэтага ёсць нейкая неабходнасць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Дзейнасць рабочай групы знаходзіцца пад пастаянным кантролем Прэзідэнта. "Скажу шчыра, я не вельмі задаволены работай групы. Можа, я памыляюся, не ўсё бачу", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў актывізаваць работу групы, павысіць эфектыўнасць, павялічыць патрабаванні да адказных асоб. "Убачылі ў СМІ які-небудзь зварот групы нашых грамадзян або пачулі аб гэтым — неадкладна праверылі. Калі нехта не выпраўляе — дадзена каманда праваахоўным органам: наручнікі — і ў камеру. І няхай тады думаюць, як працаваць з народам", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што маніторынг праблем будаўнічай галіны — гэта толькі пачатак. "І такім чынам пройдземся па ўсёй краіне, па ўсіх праблемных пытаннях, якія хвалююць людзей, пачынаючы з будаўніцтва і завяршаючы цэнаўтварэннем. Мы вымушаны прымаць радыкальныя меры, калі людзі не разумеюць, калі ім проста, зразумела, спакойна гавораць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.