Вы тут

Кіраўнікі адкажуць за невыкананне планаў мадэрнізацыі


У Беларусі павышаецца адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў за невыкананне планаў мадэрнізацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 637 ад 18 ліпеня 2013 года, якая афіцыйна апублікавана ўчора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова прынята для ўзмацнення адказнасці кіраўнікоў арганізацый за забеспячэнне развіцця галін і вытворчасцяў, устойлівага росту нацыянальнай эканомікі.

Згодна з дакументам, невыкананне кіраўніком або зрыў тэрмінаў выканання мерапрыемстваў, вызначаных у праграме (плане) комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства, на рэалізацыю якіх выдзелены бюджэтныя сродкі, будзе кваліфікавацца як "грубае парушэнне працоўных абавязкаў". Акрамя таго, у кантракты, якія заключаюцца з кіраўнікамі арганізацый, будуць унесены пункты, якія прадугледжваюць абавязак кіраўніка забяспечваць выкананне мерапрыемстваў, вызначаных у праграме (плане) комплекснай мадэрнізацыі арганізацыі, і адказнасць за іх невыкананне.

Дзяржаўным органам і арганізацыям даручана ў двухмесячны тэрмін прывесці кантракты, заключаныя з кіраўнікамі арганізацый, у адпаведнасць з пастановай. Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем узгодненых імі праграм (планаў) комплекснай мадэрнізацыі арганізацый.

Кар. БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?