Вы тут

Прапанаваны заканадаўчыя змяненні па арэндзе жылля


Савет рыэлтараў пры Міністэрстве юстыцыі прапанаваў шэраг мер, накіраваных на рэгуляванне рынку арэнды жылля, паведамілі ў Мінюсце.

У міністэрстве патлумачылі, што ад грамадзян паступаюць пытанні па аказанні паслуг рыэлтарскімі арганізацыямі, якія датычацца падбору варыянтаў да заключэння дагавораў арэнды жылля. На пасяджэнні Савета рыэлтараў пры Міністэрстве юстыцыі было адзначана, то некаторыя рыэлтарскія арганізацыя падаюць несапраўдныя звесткі аб аб'ектах нерухомасці. Пры гэтым рыэлтары адмаўляюцца ад аказання паслугі, калі кліент хоча аплачваць яе толькі па факце засялення.

"Кіраўнікі вядучых рыэлтарскіх арганізацый лічаць неабходным унясенне змяненняў у заканадаўства з мэтай замацавання абавязку рыэлтарскай арганізацыі аказваць паслугі па арэндзе жылля толькі пры ўмове аплаты па факце засялення", — заяўляе савет. Акрамя таго, члены гэтага органа аднадушна сышліся ў думцы аб рэгуляванні парадку размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы рыэлтарскімі арганізацыямі ў інтэрнэце. Прапанавана абавязаць рыэлтарскія фірмы ўказваць рэквізіты дагавора, на падставе якога размяшчаецца рэклама. Грамадзянам жа неабходна пацвярджаць законныя правы на рэкламу аб'екта нерухомасці. На думку прафесіяналаў, такія меры абмяжуюць магчымасці падбору варыянтаў здзелкі і працу "чорных" рыэлтараў.

Таксама ў Мінюсце ў чарговы раз звяртаюць увагу на тое, што спажыўцы рыэлтарскіх паслуг маюць права патрабаваць унясення ў дагавор умовы аплаты па факце засялення. "Адмаўленне рыэлтарскай арганізацыі ад аказання паслуг пры ўмове ўнясення аплаты спажыўцом па факце падбору кватэры з'яўляецца беспадстаўным", — заявілі ў міністэрстве.

Кар. БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.