Вы тут

Дом здадзены, а жыць няма дзе


Прыняты ў эксплуатацыю ў канцы мінулага года 14-павярховы дом у Навабеліцкім раёне Гомеля дагэтуль мае шматлікія недаробкі. Жыхары пачалі ўжо выплачваць крэдыты за ўласнае жыллё, але ж пры гэтым па-ранейшаму туляцца дзе прыйдзецца.

Людзі законна звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. Яго спецыялісты выявілі, што да сярэдзіны сакавіка Гомельскі гарвыканкам не мог вызначыць упаўнаважаную асобу па кіраванні нерухомай маёмасцю — гэтым домам. Работы па тынкоўцы і афарбоўцы фасада былі перанесены на другі квартал гэтага года і працягваюцца зараз.

Як расказаў начальнік упраўлення КДК Гомельскай вобласці Віктар Руноў, тройчы камісія эксплуатацыйнай арганізацыі — жыллёвага камунальнага прадпрыемства "Навабеліцкае" — паказвала заказчыку — упраўленню капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама на шэраг будаўнічых недахопаў, але ж на момант праверкі ў сярэдзіне чэрвеня недаробкі не былі ўхілены ў поўным аб'ёме: дзверы шчыльна не зачыняліся, абсталяванне пажарнай сігналізацыі не ўкамплектавана, а ў сутарэнні будынка стаяла вада. Па гэтых прычынах у доме не падключаны водазабеспячэнне, электрычнасць і газ.

Пры гэтым упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама і жыллёва-камунальнае прадпрыемства "Навабеліцкае", якія падпісалі акт уводу па аб'екце з будаўнічымі недаробкамі, практычна не рэагавалі на звароты дольшчыкаў, якія працягвалі жыць на здымных кватэрах і не маглі вырашыць пытанні з уладкаваннем сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы і школы.

Камітэтам дзяржкантролю прапанавана Гомельскаму выканаўчаму камітэту прыняць неадкладныя меры па ўхіленні будаўнічых дэфектаў у 14-павярховіку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».