Вы тут

Надзвычайнае здарэнне не ведае межаў


160-я гадавіна беларускай пажарнай службы стала нагодай для трох пытанняў да Васіля ЧАКАНА, начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўніка ўнутранай службы.

— Васіль Іванавіч, можна больш падрабязна аб узаемадзеянні выратавальных службаў Беларусі, Латвіі і Літвы?
1374755831737_24-13
— Віцебскае абласное ўпраўленне МНС удзельнічае ў рэалізацыі міжнароднага праекта "Стварэнне сумеснай сістэмы рэагавання на аварыі, звязаныя з разлівам небяспечных хімічных рэчываў і нафты ў раку Заходняя Дзвіна (Даўгава) у зімовы перыяд". Рэалізацыя яго пачалася летась. Мэта праекта — павысіць боегатоўнасць і аператыўнасць рэагавання ў выпадку хімічных аварый на прамысловых аб'ектах трансгранічнага рэгіёна Беларусь—Латвія—Літва.

Падчас выканання праекта наладжаны механізм узаемадзеяння пажарных і выратавальных службаў трох краін, узмоцненыя рэгіянальныя магчымасці ў сферы рэагавання на хімічныя аварыі. Быў распрацаваны і апрабаваны механізм забеспячэння трансгранічнай падтрымкі краінам-суседзям у выпадку аварыі ў памежнай вобласці...

Гэты праект з'яўляецца лагічным працягам папярэдняга падобнага праекта, рэалізаванага ў перыяд з 2008 па 2009 год, толькі ў летні час з правядзеннем шырокамаштабных вучэнняў на тэрыторыі Полацкага і Мёрскага раёнаў. Разам з тым, магчымасць узнікнення надзвычайных сітуацый з разлівам нафты і нафтапрадуктаў у зімовы час таксама вельмі верагодная. Аднак дастатковага вопыту ў ліквідацыі наступстваў падобных аварый няма. З гэтай прычыны і было вырашана працягнуць працу ў гэтым кірунку.

Доля фінансавання Еўрасаюза для Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС плануецца на ўзроўні 221 тысячы еўра. Рэалізацыя праекта пачалася ў лютым 2012 года. Працягласць — 2 гады. У наступным годзе плануецца правядзенне спецыяльных вучэнняў.

— Ведаю, што пададзена заяўка на грант Еўрасаюза. Аб чым ідзе размова?

Акрамя ўдзелу ў згаданым праекце, Віцебскім абласным упраўленнем МНС сумесна з літоўскім бокам пададзена чарговая заяўка для атрымання гранта па стварэнні сістэмы рэагавання пры ліквідацыі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у экасістэмах. І доля фінансавання Еўрасаюза для Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС плануецца на ўзроўні 140 тысяч еўра.

Ужо адобрана чарговая заяўка для атрымання гранта па рэалізацыі сумеснага праекта па ліквідацыі аварый і іншых надзвычайных сітуацый на транспартных магістралях сумежных дзяржаў. І доля фінансавання Еўрасаюза для Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС у гэтым мерапрыемстве плануецца на ўзроўні 230 тысяч еўра.

— Якая пажарная сітуацыя сёлета на Віцебшчыне?

— За 6 месяцаў гэтага года ў Віцебскай вобласці зарэгістраваны 581 пажар, што на 10% менш, чым за аналагічны леташні перыяд. Ад пажараў загінулі 75 чалавек (у тым ліку 1 дзіця), што на 8 чалавек (—10%) менш, чым у летась (трое дзяцей). З 74 дарослых, якія загінулі, — 80% у момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўныя прычыны пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём — 272 выпадкі, або 47% ад агульнай колькасці; парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў — 87 (15%); парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання — 82 (14%); падпалы — 44 (7,6% ); парушэнне правілаў мантажу электраабсталявання — 23 (4%); парушэнне правілаў мантажу і прылады печаў — 12 (2,1%); праява сіл прыроды — 13 (2,2%), свавольства дзяцей з агнём — 8 (1,4 %); парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання — 7 (1,2%).

Напярэдадні свята хочацца падзякаваць супрацоўнікам МНС Віцебшчыны за добрую працу. 30 работнікам МНС Віцебскай вобласці прысвоены чарговыя званні.

Крыху пазней будуць узнагароджаны юбілейнымі медалямі "160 гадоў пажарнай службе Беларусі" каля 800 работнікаў і ветэранаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?