Вы тут

Інфрачырвоны рэгенератар рамантуе дарогі


Новая тэхналогія правядзення ямачнага рамонту ўнутрыдваровых праездаў ўкаранёна ў Маскоўскім раёне сталіцы. Выбоіны на асфальтавым пакрыцці тут ліквідуюць пры дапамозе інфрачырвонага рэгенератара.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" намеснік дырэктара ЖРЭА Маскоўскага раёна Уладзімір Раманюк, гэта першы такі агрэгат не толькі ў Мінску, але і ў краіне. На тэрыторыі раёна яго тэсціруюць больш як месяц, і за гэты час паспелі прасякнуцца сімпатыяй да навінкі.

— Традыцыйны ямачны рамонт патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў і немалой колькасці тэхнікі. Тэрміны выканання работ таксама даволі працяглыя. З інфрачырвоным выпраменьвальнікам працэс спрашчаецца, — адзначыў У. Раманюк.

І не толькі. Яшчэ адна бясспрэчная перавага новай тэхналогіі — яе безадходнасць. Выкарыстоўваючы для рамонту выпраменьвальнік, не трэба выразаць карты, выкідваць стары бітум і ўкладваць на яго месца новы. Апарат, які працуе на прапане, разагравае ўчастак памерам 1,2 на 1,2 м, асфальт размякчаецца, і рабочым застаецца толькі разрыхліць яго і дадаць пры неабходнасці невялікую колькасць новага бітуму. Затым яшчэ не астылую паверхню ўтрамбоўваюць — і на гэтым работа над праблемнай зонай завяршаецца.

Новая тэхналогія дазваляе скараціць затраты працы і расход часу на кожную выбоіну. Такім чынам, рамонт робіцца таннейшым.

"Мінск—Навіны".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?