Вы тут

Балгары "ўзялі ў палон" парламент і патрабуюць адстаўкі ўрада


Балгарскія дэпутаты не выйшлі на працу 24 ліпеня пасля таго, як напярэдадні вечарам дэманстранты, незадаволеныя палітыкай, заблакіравалі іх у будынку парламента, піша балгарскае інфармагенцтва Nоvіnіtе. Спікер парламента Міхаіл Мікаў заклікаў дэпутатаў устрымацца ад працы, пакуль не ўляжацца народная незадаволенасць.

Прэзідэнт Балгарыі Расен Плеўнеліеў, у сваю чаргу, звярнуўся да прысутных і паліцыі з просьбай захоўваць спакой, паводзіць сябе мірна і цывілізавана. Паводле яго слоў, у акцыі пратэсту, якая прайшла каля будынка парламента напярэдадні, удзельнічалі правакатары.

Каля 100 дэпутатаў, журналістаў і трое міністраў аказаліся заблакіраванымі напярэдадні ўвечары ў будынку парламента. З'ехаць адтуль яны змаглі толькі на наступны дзень, пасля таго як паліцыя разагнала незадаволеных.

На вячэрнім пасяджэнні дэпутаты абмяркоўвалі спрэчны праект бюджэту, які прадугледжвае, у прыватнасці, павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту. Тым часам каля будынка парламента сабраліся дэманстранты, каб выказаць незадаволенасць працай народных выбраннікаў. Людзі, якія сабраліся, скандзіравалі "Мафія!" і "У адстаўку!".

Каля 22 гадзін па мясцовым часе пачаліся сутыкненні паліцыі з дэманстрантамі. Канфлікт быў справакаваны тым, што міністры фінансаў, працы і эканомікі разам з некаторымі дэпутатамі паспрабавалі выехаць з будынка пад вартай на аўтобусе, аднак пратэстанты не прапусцілі іх. Следам за гэтым актывісты пачалі будаваць барыкады, а паліцыя прынялася за разгон. У выніку сем чалавек атрымалі раненні, удакладняе балгарскае інфармагенцтва Fосus са спасылкай на Ваенную медыцынскую акадэмію. У яшчэ адной бальніцы паведамілі аб дзесяці пацярпелых.

23 ліпеня стала 40-м днём пратэстаў, якія звязаны з незадаволенасцю насельніцтва ўрадам, што прыйшоў да ўлады пасля пазачарговых выбараў у маі. За ўвесь час дэманстрацый паліцыя ўпершыню прымяніла сілу ў дачыненні да актывістаў. Акцыі пратэсту пачаліся ў сярэдзіне чэрвеня пасля прызначэння кіраўніком Агенцтва нацыянальнай бяспекі медыямагната Дзеляна Пяеўскага. Адмена гэтага рашэння не дапамагла спыніць дэманстрацыі, і цяпер насельніцтва патрабуе адстаўкі ўсяго ўрада, абвінавачваючы яго ў сувязях з алігархамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».