Вы тут

У краіне пабудавана 2,6 млн кв. м жылля


Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у першым паўгоддзі на будаўніцтва жылля ў Беларусі выкарыстана 15,1 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 115,1 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя мінулага года.

Арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 31,2 тысячы новых кватэр, што на 800 кватэр больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд. Усяго ў эксплуатацыю ўведзена 2618,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 40,3 працэнта да задання па годзе.

Падлічана, што ў Мінскай вобласці пабудавана 692,6 тыс. кв. м, у Мінску — 528,6 тыс., у Брэсцкай вобласці — 393,9 тыс., у Гродзенскай — 342,4 тыс., у Гомельскай — 333 тыс., у Магілёўскай — 190,8 тыс., у Віцебскай — 137,5 тыс. кв. м
жылля.

Для жыллёвых чаргавікоў уведзена ў эксплуатацыю 1425,8 тысячы кв. м агульнай плошчы, або 54,4 працэнта ад агульнага аб'ёму пабудаванага жылля. Для асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі было пабудавана 1243,8 тысячы кв. м, у тым ліку ў шматкватэрных дамах гарадоў — 954,2 тыс. кв. м жылля.

Сяргей ПАЛІНІН.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.