Вы тут

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Іванова Валерыя Мікалаевіча — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Крата Аляксандра Міхайлавіча — першым намеснікам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі;

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Кудравец Алены Аляксандраўны — генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская калійная кампанія";

Гарбачова Андрэя Аляксеевіча — кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля;

Дарашэвіча Віктара Рыгоравіча — старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

Пазняка Аляксандра Рыгоравіча — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска;

Галоўчыца Алега Браніслававіча — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Качаноўскага Ігара Міхайлавіча — намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Седзіна Васіля Аляксеевіча — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

Аўраменкі Аляксея Мікалаевіча — намеснікам міністра транспарту і камунікацый;

Жамойцінай Наталлі Уладзіславаўны — намеснікам міністра транспарту і камунікацый;

Шэнца Леаніда Васільевіча — першым намеснікам міністра энергетыкі;

Кулакоўскага Валерыя Лявонцьевіча — намеснікам міністра юстыцыі.

Звяртаючыся да Алены Кудравец, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ёй добра знаёмая сітуацыя ў калійнай галіне. Прэзідэнт адзначыў, што "гэта не толькі сфера калійных угнаенняў, гэта сфера гандлю, прытым у глабальным маштабе. Гэта не тое, што прыйшоў, дзесьці прыкупіў нечага, потым перапрадаў, як у нас цяпер гэта прынята, гэта — вялікая палітыка ў сферы продажаў".

"Вы актыўны ўдзельнік той камісіі, якая вывучала сітуацыю на калійным рынку наогул, вы аналізавалі работу Беларускай калійнай кампаніі, якая займаецца рэалізацыяй калійных угнаенняў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Больш за тое, вы добра ведаеце сітуацыю не толькі ў нашага вытворцы, але і расійскага. І, напэўна, я так мяркую, такіх спецыялістаў, як вы, у краіне нямнога, якія так валодалі б сітуацыяй па продажах калійных угнаенняў",
— сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Валерыя Іванова мы перавядзём на іншую работу. У нас такіх вялікіх, прэтэнзій да яго быццам няма, але яму цяжка працаваць у гэтай сферы, паколькі ён з ёй ніколі не сутыкаўся, — сказаў Прэзідэнт. — Таму мы яго вопыт будзем выкарыстоўваць тут, унутры краіны, ён будзе прызначаны на іншую пасаду".

"Нам ні ў якім разе нельга страціць расійскую кампанію, таму што мы больш магутныя, мы самая магутная кампанія па рэалізацыі калійных угнаенняў, калі мы з расіянамі дзейнічаем заадно. Але, натуральна, не трэба забываць і беларускія інтарэсы, таму што з таго боку — прыватная кампанія. І ў дзяржавы, і ў прыватніка не заўсёды супадаюць у нюансах мэты, але, тым не менш, як яны, так і мы хочам прадаць больш і даражэй, гэта натуральна, і ў гэтым галоўным нашы інтарэсы супадаюць, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэба ўзяць пад кантроль усе патокі, па якіх бы лініях яны не рэалізоўваліся,
і паглядзець на цэны".

Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама сур'ёзна прааналізаваць сітуацыю ў калектыве БКК.

Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны павінны іграць вялікую ролю ў развіцці краіны і асабліва ў рабоце з людзьмі. Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што, нягледзячы на тое, што ў краіне прынята рашэнне ўзмацніць ролю асноўнага звяна вертыкалі ўлады, усё яшчэ не ў поўнай меры задзейнічаны старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі гарадскіх адміністрацый.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў мясцовую вертыкаль аб недапушчальнасці карупцыі ў іх рабоце.

"З-за таго, што мы вельмі жорстка рэалізуем курс у краіне на парадак, сумленнасць і справядлівасць (гэта ніякая не кампанейшчына, гэтаму пытанню мы заўсёды ўдзяляем вялікую ўвагу, і праходзяць мерапрыемствы антыкарупцыйнай накіраванасці, прытым у цвёрдым ключы), я проста вас, як і ўсіх, чарговы раз хачу папярэдзіць, што тут ніякіх паблажак быць не можа, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Тут я вам не памочнік і зберагчы вас ад гэтых артыкулаў крымінальнага кодэкса я не змагу. Гэта прынцыпова. Таму я пераканаўча вас прашу заўсёды мець гэта на ўвазе".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.