Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб праблемах, якія ў апошні час знаходзяцца на разглядзе ў КДК, і прапанаваў абмеркаваць шэраг кадравых пытанняў у сувязі з аптымізацыяй, якая прайшла ў гэтым ведамстве. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся вынікі праверак у сферы страхавання, энергазберажэння.
Аляксандр Якабсон праінфармаваў Прэзідэнта аб практыцы рэалізацыі Указа №488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", накіраванага на барацьбу з ілжэструктурамі. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб зробленых у гэтай сферы мерах і значным эканамічным эфекце ад прыняцця дадзенага дакумента.
У прыватнасці, фінансавай міліцыяй КДК актывізавана работа па выкрыцці і выключэнні "ценявых" схем рэалізацыі тавараў як на знешнім, так і на ўнутраным рынку. У 2013 годзе спынена незаконная дзейнасць трох злачынных груп, якія займаліся ценявым экспартам малочных тавараў у Расію. Заведзена 8 крымінальных спраў.
Аляксандру Лукашэнку таксама даложана аб тым, як выконваецца яго даручэнне па ўзмацненні кантролю на рынку страхавых паслуг. У гэтай сферы выяўлены праблемы як на заканадаўчым узроўні, так і ў арганізацыі работы страхаўшчыкоў, у тым ліку Белдзяржстраха і Белэксімгаранта.
КДК выпрацаваны меры па выпраўленні сітуацыі, якая склалася на страхавым рынку, адпаведныя прапановы накіраваны ў Савет Міністраў.
Асобна Прэзідэнту было даложана аб кантролі за рэалізацыяй энерга- і рэсурсазберагальных мерапрыемстваў, у першую чаргу
ў сістэме ЖКГ. Раней адпаведная работа была праведзена ў дачыненні да сістэмы Міністэрства энергетыкі.
"Сёння мы ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі таксама ўбачылі шэраг сур'ёзных праблем, якія не ўкладваюцца ў дырэктыўныя дакументы, звязаныя з рэсурса- і энергазберажэннем. Павелічэнні сабекошту работ у выніку кладуцца на тарыфы і на насельніцтва", — сказаў Аляксандр Якабсон.
Што тычыцца аптымізацыі ў структуры КДК, то, паводле слоў Аляксандра Якабсона, колькасць работнікаў скарацілася больш чым на 26%. У гэтай сувязі з кіраўніком дзяржавы былі ўзгоднены некаторыя кадравыя пытанні.
Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».