Вы тут

Тарыфная стаўка можа павысіцца, сістэму аплаты бальнічных скарэктуюць


Пра гэта стала вядома ўчора падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло ў Доме прафсаюзаў.

— Сёлета мы ўжо двойчы павышалі тарыфную стаўку першага разраду — у студзені і ў красавіку. Дзякуючы гэтаму сярэдняя зарплата работнікаў бюджэтнай сферы ў маі дасягнула 3,704 мільёна рублёў. А сярэдні заробак па краіне ўжо наблізіўся да адзнакі ў пяць мільёнаў. Каб крыху скараціць разрыў, і было прынята гэтае рашэнне, — патлумачыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. — Сярод іншага, у наступным годзе мы плануем накіраваць на павышэнне зарплат бюджэтнікаў і тыя сродкі, якія былі атрыманы ў выніку аптымізацыі дзяржаўнага сектара.

Прыйдуць змены і ў сістэму аказання адраснай дапамогі. 115 тысяч чалавек атрымалі ў яе рамках ад пачатку года 191 мільярд рублёў. Што і казаць, грошы для бюджэту вялікія. Аднак некаторыя грамадзяне паступова прывыкаюць да дзяржаўных дапамог і зусім не імкнуцца зарабляць на хлеб самастойна, фактычна ператвараючыся ва ўтрыманцаў. Таму міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праект указа, што абмяжоўвае падставы для выплаты штомесячнай дапамогі працаздольным людзям, якія адносіліся да катэгорыі занятых менш за шэсць месяцаў да даты звароту. Зрэшты, гэта будзе адносіцца і да хранічных беспрацоўных, якія адмаўляюцца ад працаўладкавання ці навучання азам новай прафесіі.

Рэформы закрануць і нядаўна зацверджаны ўрадам новы парадак аплаты бальнічных лістоў. Згодна з пастановай Савета Міністраў, першыя дванаццаць дзён непрацаздольнасці зараз аплачваюцца на 80%, а поўны заробак налічваецца толькі пасля гэтага тэрміну. Аднак такую сістэму моцна крытыкуюць прафсаюзы.

— Я не разумею, што ж такога здарылася ў грамадстве, што ў хворага чалавека трэба адняць дваццаць працэнтаў заробку? — заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. — Мы ні ў якім разе не выступаем супраць гэтых новаўвядзенняў, калі чалавек страціў працаздольнасць па сваёй віне, напрыклад, у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення. Аднак калі зімой на прадпрыемстве быў парушаны тэмпературны рэжым і работнік захварэў менавіта з-за гэтага, то ў чым ён вінаваты?

У сваю чаргу, першы віцэ-прэм'ер краіны Уладзімір Сямашка запэўніў, што да канца наступнага тыдня ўрад правядзе неабходныя кансультацыі па гэтым пытанні. Пасля іх нашумелую пастанову скарэктуюць альбо ўвогуле адменяць.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.