Вы тут

Ураджайнасць зменшыцца да 31 цэнтнера з гектара?


Менавіта такую лічбу прагназуюць спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Летась сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы склала 38 ц/га. Памяншэнне абумоўлена шэрагам аб'ектыўных прычын, сярод якіх — празмерна доўгая зіма, што сёлета была ў Беларусі. У асобных рэгіёнах снег не сыходзіў больш за 140 дзён, у той час як стандартны перыяд супакою складае 90 дзён. Гэтую інфармацыю журналістам паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ПАЎЛОЎСКІ.

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, па краіне ўбрана ўжо больш за 9% пасеваў. У лідарах — паўднёвыя рэгіёны, дзе пакуль што больш суха. Васіль ПАЎЛОЎСКІ падкрэсліў, што ў плане наяўнасці і гатоўнасці тэхнікі, фінансавання работ, забеспячэння паліўна-замазачнымі матэрыяламі, колькасці механізатараў асаблівых праблем падчас сёлетняй уборкі няма.

Пры добрым надвор'і і 10-гадзінным працоўным дні ў гэтым годзе тэмпы ўборкі могуць дасягнуць паказчыка ў 150 тысяч гектараў у дзень. Летась на піку ўборачнай ён быў на 23 тысячы меншым. Усё пры тых жа ўмовах увесь ураджай можа быць сабраны за 21 працоўны дзень.

Па словах намесніка міністра, некаторыя культуры, першапачаткова засеяныя пад корм, могуць быць ўбраны на зерне. Гэта тычыцца, напрыклад, яравога ячменю і кукурузы, якія ў некаторых рэгіёнах ўжо выспелі да патрэбнага ўзроўню. Гэта дазволіць павысіць паказчык сярэдняй ураджайнасці яшчэ на 3-4 ц/га і ў выніку сабраць 9,2-9,4 мільёна тон зерня. Для своечасовай уборкі зерневых дадаткова прыцягнуты 4 тысячы механізатараў. Агульная ж колькасць камбайнераў і вадзіцеляў складае 20,4 тысячы чалавек. На закупку зерневых па дзяржзаказе выдзелена 6,3 трыльёна рублёў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.