Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Еўракамісія аднавіла фінансаванне закрыцця Ігналінскай АЭС

Еўракамісія і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця аднавілі фінансаванне закрыцця ІАЭС пасля таго, як Літва дасягнула прагрэсу ў перамовах з генпадрадчыкам праекта закрыцця АЭС — кансорцыумам нямецкіх кампаній з удзелам расійскага капіталу Nukеm і GNS, з якім у апошнія два гады ўрад Літвы вёў пастаянныя спрэчкі з нагоды якасці кантэйнераў для захоўвання паліва.

У Каіры пачаліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі звергнутага прэзідэнта

Учора ў другой палове дня мітынгоўцы з абодвух бакоў пачалі закідваць адзін аднаго камянямі. Часам справа даходзіла да рукапашнай. Ці ёсць у выніку гэтых падзей загінулыя і параненыя, не паведамляецца. 26 ліпеня стала вядома, што Мурсі прад'яўлены абвінавачванні ў шпіянажы і змове, ажыццёўленай сумесна з рухам ХАМАС. Яго таксама падазраюць у саўдзеле ў забойстве і выкраданні вайскоўцаў і паліцэйскіх. Двума днямі раней камандаванне егіпецкіх узброеных сіл папрасіла праціўнікаў Мурсі выйсці 26 ліпеня на мітынг у падтрымку дзеянняў цяперашніх улад. Генералы растлумачылі, што ім патрэбны мандат ад шырокіх слаёў насельніцтва на барацьбу з "экстрэмізмам" і "гвалтам".

ЗША могуць увесці санкцыі супраць усіх краін, якія дапамагалі Сноўдэну

Кангрэсмен ад штата Паўднёвая Караліна рэспубліканец Ліндсі Грэм унёс у сенат законапраект, які прадугледжвае санкцыі супраць любой краіны, што дасць прыстанішча выкрывальніку амерыканскіх спецслужбаў Эдварду Сноўдэну. Пад санкцыямі маюць на ўвазе "скасаванне прэферэнцый і прывілей у гандлі з ЗША". Законапраект аформлены ў выглядзе папраўкі да закона аб фінансаванні знешнепалітычнай дзейнасці ЗША ў 2014 годзе.

1375113010174_27-40

Віноўнік чыгуначнай катастрофы выхваляўся перавышэннем хуткасці ў сацсетках

У Іспаніі працягваюць расследаваць прычыны аварыі пасажырскага цягніка. У цэнтры ўвагі — машыніст Франсіска Хасэ Гарсон Амо. Высветлілася, што ён не ўтойваў сваёй любові да хуткасці. Вядома, што машыністу 52 гады, у яго вялікі вопыт. Аднак паводле даных СМІ, Франсіска Хасэ Гарсон Амо перавышаў хуткасць неаднаразова і нават выхваляўся гэтым у сацыяльных сетках. У сакавіку 2012 года ён размясціў на сваёй старонцы ў Fасеbооk фатаграфіі спідометра цягніка, стрэлка якога паказвала хуткасць 200 км у гадзіну.

На наступны дзень пасля чыгуначнай аварыі паведамленне машыніста было выдалена са старонкі. Амо быў заключаны пад варту ў шпіталі, дзе ён знаходзіцца. Па апошняй інфармацыі, колькасць ахвяр аварыі складае 80 чалавек, яшчэ каля 180 атрымалі траўмы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?