Вы тут

Спартыўныя медалі для праваахоўнікаў


З 13 залатых медалёў, заваяваных на казанскай універсіядзе, 8 — на рахунку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў.

1375113015226_27-27

З перамогамі на ХХVІІ Сусветнай летняй універсіядзе, якая прайшла ў Казані, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў павіншаваў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. "Мне як міністру вельмі прыемна, што з больш як 160 спартсменаў нашай зборнай 11 прадставілі МУС Беларусі, — сказаў Ігар Шуневіч падчас цырымоніі ўшанавання. — Вы не проста служыце і выконваеце абавязкі па ахове грамадскага парадку, раскрыцці злачынстваў, але і спрыяеце станоўчаму іміджу міністэрства і краіны ў цэлым". Падчас сустрэчы з міністрам атлеты абмеркавалі некаторыя пытанні аховы правапарадку на спартыўных мерапрыемствах у нашай краіне. Маладыя людзі звярнулі ўвагу на актыўную работу валанцёраў падчас спаборніцтваў: "На трыбунах рэдка можна ўбачыць паліцыю". Ігар Шуневіч адзначыў, што ў нас таксама вядзецца работа ў гэтым кірунку. Нядаўна пытанні камфортнага знаходжання гледачоў на стадыёнах падчас футбольных матчаў абмяркоўваліся ў офісе Беларускай федэрацыі футбола на сустрэчы са старшынёй асацыяцыі БФФ Сяргеем Румасам. Тады было пранята рашэнне аб стварэнні пастаянна дзейнай рабочай групы па маніторынгу сітуацыі на стадыёнах і распрацоўцы стратэгіі ўзаемадзеяння паміж асацыяцыяй і МУС пры правядзенні футбольных матчаў. Адной з галоўных мэт стратэгіі з'яўляецца ўвядзенне службы сцюардаў і вывад супрацоўнікаў міліцыі за межы стадыёна.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.