Вы тут

Пасвяжэе толькі ў пятніцу


Сёння на захадзе краіны чакаюцца моцныя ліўні і нават град.

На тэрыторыю Беларусі будуць паступаць даволі цёплыя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання. А вось у заходні рэгіён краіны завітае актыўны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму 30 ліпеня ў большасці рэгіёнаў Беларусі без ападкаў, толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

У сераду актыўны франтальны раздзел "накрые" ўжо ўсю тэрыторыю нашай краіны, таму кароткачасовыя дажджы будуць ужо паўсюдна. Месцамі навальніцы, пры навальніцах моцны парывісты вецер да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на сераду — 12—19 цяпла, удзень — плюс 21—28 градусаў, а па ўсходзе — да 30 цяпла.

У першы дзень жніўня ўначы месцамі, а ўдзень паўсюдна кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У ноч на 1 жніўня будзе плюс 12—18, а ўдзень — 21—28 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў пятніцу да нас завітае больш свежае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.