Вы тут

У акупацыю "паштовымі галубамі" былі... каровы


Унікальныя ўспаміны сведак сабралі журналісты тэлерадыёкампаніі "Магілёў" для дакументальна-публіцыстычнага фільма аб вызваленні Беларусі.

Здымкі праходзяць у памежным з Расіяй Хоцімскім раёне. Менавіта яго жыхары амаль 70 гадоў таму, у верасні 1943 года, аднымі з першых сустрэлі савецкіх салдат, якія неслі вызваленне ад фашысцкай акупацыі.

— Мяне настолькі моцна ўразілі дзіцячыя ўспаміны людзей, якія перажылі вайну, што я нават плакала разам з імі, — прызналася аўтар праекта, рэдактар Тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Ганна Лапо

. — Мне, напрыклад, расказалі, што на акупаванай тэрыторыі людзі маглі атрымаць інфармацыю з "вялікай зямлі" толькі праз партызанаў. І за "паштовых галубоў" трымалі, уявіце сабе, кароў. Раніцай кароў выганялі пасвіцца, а ўвечары на рагах якой-небудзь жывёліны дзеці знаходзілі прывязаныя партызанскія лістоўкі. Цяпер людзі, якім больш за 80 гадоў, памятаюць, як яны чыталі пад ложкамі сваім часта непісьменным бацькам пра тое, што Маскву не ўзялі, а Гітлеру будзе "капут"!

Рабочая назва дакументальна-публіцыстычнага фільма — "Верасень 1943-га. Недзіцячы дзённік". Яго здымаюць не толькі ў глыбінцы, але і пад Магілёвам. Тут робіцца маштабная пастаноўка, у якой задзейнічаны непрафесійныя акцёры, мясцовыя жыхары, салдаты тэрміновай службы і проста энтузіясты. Тэлевізійшчыкам дапамагаюць, у тым ліку і каштоўным рэквізітам, аматары рэканструкцыі ваеннай эпохі.

Гледачы ўбачаць фільм ў сёлета ў верасні, роўна праз 70 гадоў пасля падзей, якія ў ім згадваюцца.

Ілона Іванова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».