Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Буйная катастрофа ў Швейцарыі

Вечарам у панядзелак у выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў больш за 35 чалавек атрымалі раненні, пяцёра знаходзяцца ў цяжкім стане, загінуў машыніст. Інцыдэнт адбыўся каля вакзала невялікага швейцарскага горада Гранж-прэ-Марнан у заходнім кантоне Во. Паводле слоў аднаго з пасажыраў, сутыкнуліся цягнікі, адзін з якіх пад'язджаў да вакзала, а другі ад яго адыходзіў. Сіла ўдару была вялікай — кабіна аднаго з саставаў аказалася амаль цалкам ўціснутай унутр. Гэта другая буйная аварыя з удзелам цягнікоў за апошні тыдзень пасля той, якая адбылася нядаўна ў Іспаніі.

Шатландыя пазбавіць Англію нафты?

Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд распавёў у інтэрв'ю аб тым, што чакае яго краіну, калі яна здабудзе незалежнасць. У першую чаргу, як ён адзначыў, краіне адыдзе 95% усіх запасаў нафты і газу Вялікабрытаніі. Аднак у гэтым выпадку Шатландыі прыйдзецца ўзяць на сябе частку дзяржаўнага доўгу Англіі.

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі і яе аддзяленні ад Вялікабрытаніі пройдзе
18 верасня 2014 года. Тады ж будзе адзначацца 700-гадовы юбілей бітвы пры Бэнакберне, у якой англічане пацярпелі паражэнне, а шатландцы адстаялі сваю незалежнасць.

Ужыванне кашы падаўжае жыццё

Паводле звестак экспертаў, наяўнасць кашы ў рацыёне харчавання напрамую ўплывае на працягласць жыцця. Навукоўцы з Нацыянальнага інстытута раку горада Роквіл (ЗША) высветлілі, што рэгулярнае ўжыванне адварных каш не толькі забяспечвае арганізм чалавека комплексам вітамінаў і карысных рэчываў, але і спрыяе павелічэнню працягласці яго жыцця. На працягу 20 гадоў спецыялісты назіралі за групай добраахвотнікаў у складзе 400 чалавек. Аказалася, што тыя ўдзельнікі эксперыменту, у рацыёне якіх пастаянна прысутнічалі адварныя кашы з розных круп, значна радзей пакутавалі на анкалагічныя захворванні. На думку даследчыкаў, самымі карыснымі з'яўляюцца аўсяная і рысавая кашы. У той жа час большасць людзей аддае перавагу грэчцы.

З Новай Зеландыі хочуць выслаць таўстуна

Улады Новай Зеландыі хочуць дэпартаваць з краіны чалавека, які важыць 130 кілаграмаў. Альберт Бюйтэнгус разам з жонкай прыбыў у Новую Зеландыю ў 2007 годзе, і тады яго вага складала 160 кілаграмаў. Такой вазе спрыяе прафесія афрыканца: ён працуе шэф-поварам.

Улады Новай Зеландыі, нават нягледзячы на намаганні мужчыны пахудзець, збіраюцца яго дэпартаваць. Яны тлумачаць гэта тым, што вага ў 130 кілаграмаў "не адпавядае дапушчальным медыцынскім нормам". Параметры яго цела, згодна з нормамі мясцовага Міністэрства аховы здароўя, падпадаюць пад вызначэнне клінічнага атлусцення. Чыноўнікі асцерагаюцца, што, калі ў афрыканца з'явяцца праблемы са здароўем, сістэма аховы здароўя Новай Зеландыі "панясе неапраўданыя выдаткі". Паўднёваафрыканец з жонкай падалі ў суд і спрабуюць аспрэчыць рашэнне міграцыйнай службы.

Варта адзначыць, што Новая Зеландыя з'яўляецца адным з лідараў па колькасці людзей, якія пражываюць у краіне і маюць лішнюю вагу. Каля 30% мясцовага насельніцтва адчувае тыя ж праблемы, што і кухар з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».