Вы тут

Вялікая трэніроўка пад адкрытым небам


"Выклік самому сабе" — пад такім лозунгам прайшоў ІІ Рэспубліканскі фестываль Strееt WОRKОUT у Беларусі.

Спартыўная моладзь краіны сабралася на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту. Паказаць свае фізічныя здольнасці і пазмагацца за званне лепшага змаглі не толькі прадстаўнікі з Мінска, але і Асіповіч, Бабруйска, Гродна, Гомеля, Баранавіч і Віцебска. Каб выступіць у фінале чэмпіянату, удзельнікам трэба было прайсці адборачныя туры, якія праводзіліся па ўсёй краіне яшчэ з мая. Ужо традыцыйна падтрымалі спартсменаў вядомыя госці з Украіны, Расіі і Беларусі. Яны ж і ацэньвалі ўдзельнікаў спаборніцтваў, дапамагаючы гледачам выбраць лепшага. Нагадаем, Strееt WОRKОUT (у перакладзе — вулічная трэніроўка) — гэта рух, які паўстае як альтэрнатыва заняткаў у дарагіх трэнажорных залах. Усё, што трэба, — жаданне перамагчы ўласную ляноту.

— Далучыцца да нас можа любы ахвотны. Мы займаемся на звычайных дваровых пляцоўках, — распавёў арганізатар фестывалю, а таксама лідар развіцця руху WОRKОUT у Беларусі Сяргей Зелянко. — Налета плануем правесці сусветны міжнародны чэмпіянат і запрасіць удзельнікаў з Расіі, Казахстана, Украіны. Нашы далейшыя перспектывы даволі простыя: пашырыць межы, будаваць больш пляцовак, паднімаць моладзь на новы ўзровень развіцця, дзе пераважае спорт і інтэлект".

Надзея Бужан.
Фота аўтара.

1375267053437_22ver-6

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.