Вы тут

Устаноўлены тарыфы на праезд па платных аўтадарогах краіны


З сённяшняга дня ў краіне афіцыйна ўводзіцца новая электронная сістэма збору аплаты за праезд. BеlTоll выкарыстоўвалася ў тэставым рэжыме 2 летнія месяцы і даказала сваю эфектыўнасць. Платнымі пакуль стануць 815 км беларускіх дарог. Тарыфы вызначаны ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый № 21 "Аб некаторых пытаннях спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь" ад 17 чэрвеня 2013 года, якая была апублікавана ўчора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тарыф для разліку памеру платы за праезд легкавых аўтамабіляў устаноўлены ў памеры 0,04 еўра/км, аўтатранспарту з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т з дзвюма восямі — 0,08 еўра/км, з трыма восямі — 0,10 еўра/км, чатырма і больш восямі — 0,12 еўра/км.

1375361477993_1-2611111111

У пастанове паведамляецца, што памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах у павялічаным памеры складзе 50 еўра ў выпадку няпоўнай аплаты і 100 еўра ў выпадку неаплаты для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, 130 еўра ў выпадку няпоўнай аплаты і 260 еўра ў выпадку неаплаты для кіроўцаў транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т.

 

Сума платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах нашай краіны, у тым ліку платы за праезд транспартных сродкаў у павялічаным памеры і закладнога кошту прылады электроннай аплаты, што бяруцца ў беларускіх рублях, да 25 рублёў будзе акругляцца да 0, ад 25 рублёў уключна да 75 — да 50 рублёў, звыш 75 уключна — да 100 рублёў.

Тэрмін залічэння грашовых сродкаў эмітэнтам паліўнай карты на рахункі дзяржаўнай установы "Белаўтастрада" ад платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах у рэжыме аплаты па факце, перадаплаты, закладнога кошту прылад электроннай аплаты, выплачаных пры дапамозе паліўных карт, не павінен перавышаць 45 каляндарных дзён. Пры гэтым тэрмін напрамку рахункаў дзяржустановай "Белаўтастрада" эмітэнту паліўнай карты не павінен перавышаць адзін каляндарны месяц і быць менш за тры працоўныя дні.

Акрамя таго, пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый № 22 "Аб устанаўленні мінімальнага памеру перадаплаты і максімальнага памеру астатку сродкаў перадаплаты для дагавораў карыстання платнымі аўтамабільнымі дарогамі Беларусі ў рэжыме перадаплаты" ад 17  чэрвеня 2013 г. устаноўлены мінімальны памер перадаплаты ў суме 25 еўра і максімальны памер астатку сродкаў перадаплаты ў суме 350 еўра, якія дзейнічаюць для ўсіх дагавораў карыстання платнымі аўтамабільнымі дарогамі Рэспублікі Беларусь у рэжыме перадаплаты.

Пастановы Мінтранса № 21 і № 22 уступаюць у сілу з 1 жніўня 2013 года, калі ў Беларусі пачнецца камерцыйная эксплуатацыя сістэмы BеlTоll і спагнанне платы за праезд.

Як паведамлялася раней, BеlTоll з'яўляецца электроннай сістэмай збору платы за праезд, якая дзейнічае ў Беларусі з 1 ліпеня 2013 года ў рэжыме тэхнічнай эксплуатацыі. Яна заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе выконваць разлік без неабходнасці прыпынку транспартных сродкаў.

Падлічана, што платнымі стануць 815 км дарог краіны. Гэта на першым этапе датычыцца ўсяго працягу аўтамагістралі М-1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), а таксама асобных участкаў аўтамабільных трас M-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, M-3 Мінск — Віцебск, M-4 Мінск — Магілёў, M-5 / Е 271 Мінск — Гомель і M-6 / Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі).

У адпаведнасці з указам №  426 ад 27 верасня 2012 года, ад дарожных збораў вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі краін Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т. Бясплатна змогуць праехаць мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя ў Беларусі, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, а таксама аўтатранспарт, які выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку. Не трэба будзе плаціць кіроўцам маршрутак для гарадскіх перавозак пасажыраў, транспарту па лініі аказання меддапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Беларусі і іншых краін.

Сяргей Куркач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?