Вы тут

Кошт участкаў на аўкцыёнах у Мінску ў прыватную ўласнасць дасягае Br860 млн


Стартавы кошт зямельных участкаў на аўкцыёнах у Мінску для прадастаўлення ў прыватную ўласнасць дасягае Br860  млн. Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра нерухомай маёмасці Станіслаў Коцікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2012 годзе ў сталіцы праведзена 22 аўкцыёны і рэалізавана 24 участкі, у 2013 годзе — 15 аўкцыёнаў, прададзена 20 участкаў на суму больш як Br19 млрд. Усяго пакупнікам прапануецца 102 участкі (на права арэнды, праектавання і будаўніцтва, у прыватную ўласнасць).

"Калі па пляцоўках, прапанаваных у арэнду, попыт ёсць, яны прывабныя для размяшчэння аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, то 22 участкі для прадастаўлення ў прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, на жаль, у гэтым годзе не знайшлі пакупнікоў. Яны выстаўляліся неаднаразова, некаторыя па 7-9 разоў, але з-за высокага кошту не былі запатрабаваны", — адзначыў Станіслаў Коцікаў.

Паводле яго слоў, павелічэнне кадастравай вартасці зямлі ў гэтым годзе паўплывала на канчатковы кошт. Так, калі раней некаторыя ўчасткі ў раёне вул. Папярнянскай каштавалі каля Br450  млн, то цяпер — Br860 млн. "Іх не бралі і па папярэдняй цане, не гаворачы ўжо пра лічбу ў амаль Br1 млрд. Трэба шукаць іншыя падыходы да іх рэалізацыі, можа, прапанаваць у арэнду на 99 гадоў", — адзначыў Станіслаў Коцікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».