Вы тут

Указ аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам вайны


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны прыступілі да падрыхтоўкі праекта ўказа аб аказанні матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, да 70-годдзя вызвалення Беларусі.

Такіх людзей з кожным годам, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. Так, сёння ў Беларусі

пражываюць 24 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 16,7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. А таксама 33,1 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 1,6 тыс. членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады вайны, 30,6 тыс. былых вязняў фашызму, 937 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва.

Увага гэтым людзям аказваецца не толькі напярэдадні свят. Так, у межах падпраграмы "Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў" Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады абследуюцца ўмовы іх жыцця. Прычым абследаванні праводзяцца ва ўсіх населеных пунктах без выключэння. Толькі сёлета за паўгода больш за 5,9 тыс. прадстаўнікоў гэтай катэгорыі была аказана дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, надворных пабудоў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў на суму Br4,1 млрд. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва матэрыяльную дапамогу ў студзені—чэрвені гэтага года атрымалі 38,9 тыс. чалавек на суму Br13,4 млрд, са сродкаў мясцовых бюджэтаў — 14,9 тыс. чалавек на суму Br19,1 млрд.

Надзея ДРЫЛА.

Загаловак у газеце: Пачалася распрацоўка праекта ўказа аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам вайны

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.