Вы тут

Гэта трэба не мёртвым...


У вёсцы Васільеўка Добрушскага раёна ў 1972 годзе адкрыты мемарыял памяці землякоў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але названы там далёка не ўсе прозвішчы: калі параўноўваць са спісам, надрукаваным ў кнізе "Памяць" па гэтым жа раёне, то не хапае 97 чалавек. Такое ж становішча, напэўна, будзе і па іншых сельскіх Саветах,

іншых раёнах і абласцях. Але так быць не павінна, — пісаў у рэдакцыю "Звязды" спадар Ладзюкоў з Добруша.

Ён жа паведамляў, што ўздымаў ужо гэтае пытанне, але ж пачуў, што вырашэнне яго вымагае сродкаў. "Асабіста мяне (цытуем ліст чытача) падобны адказ задаволіць не можа... Я нарадзіўся ў 1937 годзе. Помню, як фашысты расстрэльвалі і палілі нашых людзей. У вёсцы з 540 дамоў засталося толькі 28... У раёне наогул няма ніводнага населенага пункта, дзе захопнікі не расстрэльвалі б, не палілі б людзей жывымі... Нашы землякі, нашы родныя і блізкія аддалі свае жыцці, каб выратаваць нас ад фашысцкай чумы. І мы не маем права не помніць іх!" — пісаў спадар Ладзюкоў.

Як паведаміў намеснік старшыні Добрушскага раённага выканаўчага камітэта спадар Емяльянаў, ліст гэты разгледжаны. Помнік землякам, якія пайшлі на фронт у вёсцы Васільеўка, не знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і не з'яўляецца воінскім пахаваннем. Інфармацыя пра імёны людзей, не нанесеныя на мемарыяльныя пліты, патрабуе ўдакладненняў. Праца па карэкціроўцы спіса праводзіцца.

І напрыканцы: фінансавыя сродкі для ўвекавечання памяці землякоў, якія пайшлі на фронт, будуць прадугледжаны пры фарміраванні раённага бюджэту на 2014 год у рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.