Вы тут

Міма бюджэту


За два гады службовымі асобамі пагранічных пунктаў па каранціне раслін "Каменны Лог", "Беняконі-1", "Катлоўка", "Прывалкі", "Бераставіца" і "Брузгі" прычынена шкода рэспубліканскаму бюджэту на суму больш за 5,2 мільярда рублёў, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Гэта выявілася падчас праверкі Гродзенскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па пытаннях фітасанітарнага кантролю (нагляду) і адпаведнага афармлення падкаранціннай прадукцыі, якая транзітам перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі.

Спачатку, як паведамляла "Звязда", злоўжыванні з аплатай паслуг гэтай інспекцыі і плацяжамі ў бюджэт былі ўстаноўлены ў пункце пропуску "Каменны Лог". Толькі за лістапад 2011-га і красавік мінулага года за афармленне 1190 і 1295 транспартных сродкаў бюджэт не атрымаў даход, які перавышае адпаведна 371 мільён рублёў і 436 мільёнаў рублёў. Па матэрыялах праверкі ў дачыненні да службовых асоб інспекцыі было заведзена 8 крымінальных спраў. З'явіліся падставы праверыць у пазапланавым парадку і іншыя пагранічныя пункты па каранціне раслін.

Увогуле сумесна з супрацоўнікамі УУС Гродзенскага аблвыканкама пры садзейнічанні работнікаў мытных органаў было прааналізавана больш за 50 тысяч таварна-транспартных і іншых суправаджальных дакументаў. У пагранічных пунктах па каранціне раслін выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства пры афармленні транзітнай прадукцыі, якая падлягала фітасанітарнаму кантролю (нагляду). Службовыя асобы аглядалі і афармлялі адпаведныя транспартныя сродкі і ў той жа час частка грашовых сродкаў за аказаную паслугу на рахунак інспекцыі не паступала, а імі прысвойвалася. У выніку такога разумення гэтымі спецыялістамі сваіх абавязкаў за перыяд з 1 студзеня 2011-га па 31 снежня 2012 года ў пагранічных пунктах па каранціне раслін "Каменны Лог", "Катлоўка", "Беняконі-1", "Брузгі", "Прывалкі" і "Бераставіца" прычынена шкода рэспубліканскаму бюджэту на суму больш за 5,2 мільярда рублёў.

Па выніках праверкі кіраўнік Гродзенскай абласной інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і яго намеснік вызвалены ад займаемых пасад. Камітэт дзяржаўнага кантролю накіраваў матэрыялы праверкі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама для дачы ацэнкі дзеянням (ці бяздзеянню) службовых асоб. Прымаюцца меры па кампенсацыі прычыненых дзяржаве страт.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.