Вы тут

Упэўнена выбраны шлях


Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі — вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэтая дата з'яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей.

Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі.

Эстафету славутых спраў у ветэранаў вайны з годнасцю прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена ідзём па выбраным шляху да дасягнення пастаўленай мэты: стварэння моцнай і працвітаючай Беларусі — дзяржавы для народа.

З Днём Незалежнасці, паважаныя суайчыннікі!

Моцнага вам здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».