Вы тут

Беларускія парламентарыі абмеркавалі адмену віз з Турцыяй


29 чэрвеня ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка) пачала працу 22-я штогадовая сесія Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтва ў Еўропе (ПА АБСЕ).

У рабоце сесіі прымае ўдзел парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.

У сесіі бярэ ўдзел звыш 400 парламентарыяў з 57 дзяржаў — удзельніц АБСЕ. Агульная тэма сесіі — "Хельсінкі + 40". На абмеркаванне парламентарыяў прапанаваныя тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 29 дадатковых рэзалюцый, якія датычацца такіх пытанняў, як працоўная міграцыя, абарона праў непаўналетніх, грамадзянства, энергазберажэнне і інш.

30 чэрвеня 2013 года Віктар Гумінскі сустрэўся са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Джэмілем Чычэкам. Падчас сустрэчы парламентарыі абмеркавалі пытанні двухбаковага беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, выказаліся за падтрыманне дынамікі палітычнага дыялогу, умацаванне гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін.

Парламентарыі адзначылі важнасць хуткай ратыфікацыі міжурадавых пагадненняў паміж Беларуссю і Турцыяй аб узаемнай адмене віз і аб рэадмісіі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.