Вы тут

Чакаецца змена фармату


Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, знаходзячыся ў Віцебску на нарадзе аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення ХХІІ міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", прыадкрыў таямніцу ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Паводле яго слоў, у Міністэрстве культуры прапанавалі правесці першы канцэрт як фестываль фестываляў: ад іншых фестываляў выступяць удзельнікі з прывітальным словам і нумарамі...

Міністр таксама сказаў, што рашэнне аб неабходнасці змены фармату фестывалю наспявала даўно. І сёлета будзе зроблены першы крок у гэтым кірунку.

— Фестываль, па-першае, павінен больш сканцэнтравацца ў часе і ў прасторы, таму афіцыйна праводзіцца на працягу 5 дзён. Па-другое, будуць выкарыстаныя новыя мастацкія рашэнні ў афармленні сцэны — з улікам эстэтыкі тэлебачання. Што тычыцца аб'ёмаў трансляцыі па тэлебачанні, яны павялічаны не будуць. Ужо размеркаваны час тэлевізійнага паказу: на беларускім першым нацыянальным канале пасля інфармацыйнай праграмы "Панарама" ў 21.50 спачатку будзе трансліравацца "Дзённік фестывалю", а потым — паказвацца "галоўны" канцэрт, які праходзіць у гэты дзень у рамках фестывалю. Дасягнута дамоўленасць з федэральным расійскім тэлеканалам па пытаннях трансляцыі фестывальных канцэртаў.

Паводле слоў міністра культуры, у бліжэйшыя гады трэба дабіцца, каб фестываль выйшаў на самаакупнасць. А для гэтага неабходны новыя мастацкія рашэнні.

Фестываль афіцыйна будзе праводзіцца з 11 па 15 ліпеня. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі каля 30 краін свету.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».