Тэлефон даверу камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (017) 396 45 65 арганізаваны для прыёму канфідэнцыйных паведамленняў аб выпадках карупцыйных правапарушэнняў у камітэце і падпарадкаваных арганізацыях. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела кадравай работы камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ніна Мельнікава.
— Рэжым работы тэлефона кругласутачны, — адзначыла спецыяліст. — Званкі прымае аўтаадказчык, яны штодня аналізуюцца і ў пісьмовым выглядзе рэгіструюцца ў журнале. Затым ствараецца камісія, якая іх разглядае.
"Мінск—Навіны".
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
Прэзідэнцкі прыём праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».