Вы тут

Патрэбны розныя схемы інвестыцыйных працэсаў у будаўніцтве


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў прапанаваў распрацаваць падрабязныя схемы інвестыцыйных працэсаў у будаўніцтве пад пэўныя выпадкі з улікам асаблівасцяў мясцовасці, дзе будзе рэалізоўвацца праект. Пра гэта ішла размова на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Падчас абмеркавання ўніфікаванай блок-схемы інвестыцыйнага працэсу ў будаўніцтве і прапаноў па аптымізацыі гэтага працэсу старшыня рабочай групы Андрэй Кабякоў выказаў думку, што спецыялістам галіны неабходна распрацаваць дастаткова падрабязныя схемы. "Схемы павінны ўлічваць асаблівасці мясцовасці, паколькі, напрыклад, у Мінска і ў раённых цэнтраў у гэтым плане могуць быць розныя падыходы. Трэба, каб гэтыя схемы былі належным чынам зацверджаны і фактычна сталі планам дзеянняў, абавязковых для выканання пры рэалізацыі інвестпраекта", — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што гэтыя дакументы будуць як для заказчыка, так і для наглядных арганізацый арыенцірам правільнай рэалізацыі праектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?