Вы тут

Заўсёды ў лідарах


Каманда беларускіх школьнікаў, у якую увайшлі прадстаўнікі дзвюх сталічных навучальных устаноў, заваявала на V Міжнародным турніры юных матэматыкаў дыплом ІІІ ступені.

Турнір праходзіў з 5 па 12 ліпеня ў Румыніі на базе вядомага Нацыянальнага каледжа г. Ясы.

У складзе беларускай каманды выступалі ліцэісты БДУ Антон і Сяргей Шамякавы, Андрэй Шляхаў, а таксама навучэнцы сталічнай гімназіі № 41 Максім Бязрукаў, Мікіта Кандрацёнак і Дар'я Цікач. Рыхтавалі каманду дацэнт ФПМІ БДУ Максім Васькоўскі і асістэнт гэтага факультэта Яўген Жыбрык.

У адрозненне ад алімпіяд, турнір юных матэматыкаў уяўляе сабой калектыўныя камандныя спаборніцтвы ва ўменні школьнікаў рашаць складаныя даследчыя матэматычныя задачы, граматна і пераканаўча прадстаўляць атрыманыя вынікі і аргументавана адстойваць сваю пазіцыю ў публічных дыскусіях. Турнір складаецца з некалькіх матэматычных баёў, у якіх каманды па чарзе дакладваюць свае даследаванні па прапанаваных заданнях, а таксама выступаюць у ролі апанентаў і рэцэнзентаў для іншых удзельнікаў.

На турніры сустрэліся 13 камандаў з 7 краін: Расія выставіла на турнір дзве свае каманды, Румынія — чатыры і Францыя — тры. У выніку цікавай і складанай барацьбы ў фінале сустрэліся каманды Румыніі, Беларусі, Германіі і Францыі.

Сёлетні турнір вылучаўся асабліва ўпартай барацьбой: дастаткова сказаць, што розніца ў выніках 1‑й і 7‑й камандаў у канчатковым рэйтынгу складае ўсяго чатыры дзясятых бала (5,67 і 5,27). І хоць беларуская каманда ў выніку атрымала дыплом ІІІ ступені, раздзяліўшы трэцяе месца з французамі, яе выступленне педагогі лічаць паспяховым. Трэба мець на ўвазе, што беларуская каманда яшчэ зусім маладая: за гонар беларускай матэматычнай школы выступалі тры дзесяцікласнікі і адзін дзевяцікласнік.

Таксама трэба дадаць, што ва ўсіх пяці папярэдніх турнірах каманда Беларусі заўсёды была сярод пераможцаў: у яе скарбонцы ўжо тры дыпломы І ступені і два дыпломы ІІІ ступені.

Кар. "Звязды"

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.