Супрацоўнікі ДАІ і крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама змаглі высветліць асобу кіроўцы і карціну аварыі з трагічным зыходам. Ахвярай тады стаў 25-гадовы расіянін, жыхар Маскоўскай вобласці, які са сваёй дзяўчынай гасцяваў у бабулі ў Жыткавіцкім раёне.
Напярэдадні вечарам хлопец моцна выпіў і некалькі кіламетраў не дайшоў дадому. Як расказалі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у тую раніцу па аўтадарозе Жыткавічы — Давід—Гарадок рухаліся два аўтамабілі МАЗа. Яны ехалі на тэрыторыю Глушкавіцкага завода для загрузкі друзу і далейшага транспартавання яго ў Жыткавічы. Кіроўца першага грузавіка своечасова заўважыў чалавека, які ляжаў на дарозе, і аб'ехаў яго. Другі кіроўца — працягваў рух па сваёй паласе і праехаў па чалавеку. Мужчына доўга не прызнаваў віну і праходзіў у якасці сведкі. Толькі пасля неаднаразовых гутарак са сведкамі здарэння, падчас якіх высвятляліся ўсё новыя і новыя падрабязнасці, атрымалася даказаць віну гамяльчаніна. Цяпер супраць яго заведзена крымінальная справа.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.