Вы тут

Рак: можна папярэдзіць, выявіць, лячыць


Мінскі гарадскі анкадыспансер не ведае, як прыцягнуць жанчын на мамаграфічны скрынінг, які дапамагае дыягнаставаць рак малочнай залозы на раннім этапе. Для дзяржавы гэта вельмі дарагі праект. І грашовыя ўкладанні ў яго будуць эфектыўныя толькі ў тым выпадку, калі будзе забяспечана 90-працэнтная яўка жанчын, якія маюць патрэбу ў мамаграфічным абследаванні. Але нашы жанчыны пазбягаюць яго, таму што баяцца пачуць, што ў іх не ўсё ў парадку!

Урачы не стамляюцца паўтараць, што рак малочнай залозы на ранніх стадыях паспяхова вылечваецца. Запушчаныя стадыі — гэта зусім іншае: больш пакутлівае лячэнне для жанчыны і зусім іншыя траты для дзяржавы. Але як "уключыць" самазахавальныя паводзіны ў нашых людзей?

— Рак існаваў, колькі існуе чалавецтва, — кажа галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера Уладзімір КАРАНІК. — Проста ў 1900-я гады сярэдняя працягласць жыцця складала 45 гадоў. Асноўны ж пік анказахворванняў пачынаецца пасля 60-гадовага ўзросту. Ёсць выключэнні, але мы бяром асноўныя лічбы... У 1900-я гады праблема анкалагічных захворванняў мала каго цікавіла, таму што да гэтага ўзросту мала хто дажываў. "Іспанка" ўяўляла тады большую пагрозу для чалавецтва.

З развіццём медыцыны, павелічэннем працягласці жыцця, на вядучыя пазіцыі выходзяць злаякасныя захворванні. Яны займаюць сёння другое месца ў свеце пасля сардэчна-сасудзістых. Чым большай будзе працягласць жыцця, тым часцей будуць выяўляцца злаякасныя новаўтварэнні. Як сказаў нехта з анколагаў, кожны чалавек памрэ ад раку, калі дажыве да яго. Рак — найбольш натуральнае завяршэнне жыццядзейнасці чалавечага арганізма. Але грамадству трэба зразумець, што гэта за хвароба, як можна абараніцца і як можна лячыцца ад яе. Таму што анказахворванні можна, па-першае, папярэдзіць, па-другое, выявіць на раннім этапе, па-трэцяе, правільна лячыць.

Святлана БУСЬКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».