Вы тут

"Трыццаць тры каровы і шклянка малака!"


Чатырнаццаць даярак Маладзечаншчыны пазмагаліся за званне лепшага маладога аператара машыннага даення — менавіта гэты раённы конкурс прайшоў у вёсцы Гарадок.

1375449229484_1

На працягу чатырох конкурсаў перад журы стаяў складаны выбар: візітоўка, тэарэтычныя веды, зборка-разборка даільнага апарата і дойка на ферме — усе ўдзельніцы справіліся з заданнямі паспяхова. Апошні конкурсны этап (дойка), што праходзіў на ферме "Сасноўка-агра

", аказаўся, напэўна, самым складаным. Як адзначылі ўдзельніцы, жывёлы прывыклі да сваіх гаспадынь, ды ў кожнай кароўкі свой ??тэмперамент. Таму дзяўчатам трэба было знайсці падыход — ласкава паразмаўляць са "сваёй" рагуляй ці нават праспяваць што-небудзь.

Сёлетні конкурс — сёмы па ліку. Кожны год ён праходзіць у розных гаспадарках раёна.

1375449230276_2

— Гэта робіцца для таго, каб нашы населеныя пункты, фермы сталі больш прыгожымі, бо да свята абавязкова праводзіцца іх добраўпарадкаванне, — распавядае ініцыятар і арганізатар конкурсу Уладзімір САЛАНЕНКА, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. — А яшчэ мы імкнёмся да таго, каб усе гаспадаркі бралі ў спаборніцтвах актыўны ўдзел. Нават калі не знаходзіцца маладой даяркі (да 31 года), мы запрашаем усіх ахвотных. І калі першыя гады дзяўчаты саромеліся ўдзельнічаць, то сёння яны ідуць на конкурс з задавальненнем. Прыходзяць нават са сваёй групай падтрымкі! А тут раптам удзельніцы змяняюцца на вачах! На сцэне яны спяваюць і танцуюць, іх падтрымліваюць сем'і, нават дзеткі дапамагаюць мамам. І гэта вельмі важна!

1375449230616_3

— Усе нашы даяркі — пераможцы, — дадае Уладзімір Саланенка. — Яны сталі лепшымі ў сваіх гаспадарках, таму кожная атрымала напрыканцы конкурсу каштоўны прыз — у дамашняй гаспадарцы заўсёды спатрэбіцца чайны сервіз. А пераможцаў чакалі мульціваркі і прасы.

Калі ў гэтым годзе будзе праводзіцца абласны конкурс лепшага маладога аператара машыннага даення, то пераможца з Маладзечна Вера Бабей яшчэ і паўдзельнічае за званне лепшай даяркі Міншчыны.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.