Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Гарады ЗША апынуцца пад вадой

Больш за 1,4 тысячы амерыканскіх гарадоў можа апынуцца пад вадой да канца стагоддзя. У даследаванні вучонага з незалежнай арганізацыі Сlіmаtе Сеntrаl Бенджаміна Страуса гаворыцца пра тое, што ў выніку глабальнага пацяплення ўзровень вод Сусветнага акіяна ўзрастае прыблізна на 127 сантыметраў. СМІ апублікавалі карту, дзе паказана, якім менавіта гарадам пагражае затапленне і ў якім годзе.

Так, 150 гарадоў Фларыды з насельніцтвам у 2,7 мільёна чалавек і 114 гарадоў Луізіяны, дзе пражывае 1,2 мільёна, знаходзяцца ў вялікай небяспецы. Палова Палм-Біч з яго дарагімі віламі ўздоўж ўзбярэжжа будзе затоплена ў 2060 годзе. Рака Сан-Хаакін таксама можа затапіць каліфарнійскі горад Сакрамента і Норфалк (штат Вірджынія), дзе знаходзіцца найбуйнейшая ваенна-марская база ЗША. Пентагон пачаў падрыхтоўку на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Сярод іншых штатаў, якім пагражае затапленне, фігуруюць Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Паўночная Караліна.

Пажылыя брытанцы прадаюць жыллё за даўгі

Пажылыя жыхары Вялікабрытаніі развітваюцца са сваім жыллём, для таго каб пагасіць даўгі. Брытанскія спецыялісты правялі апытанне, якое паказала, што 42% пенсіянераў з-за фінансавых праблем здаюць або зусім прадаюць свае дамы.

Каля 1,3 мільёна чалавек не валодаюць дастатковымі сродкамі, каб выплаціць усе запазычанасці па крэдытах. Шмат каго з іх могуць прымусіць прадаць сваю нерухомасць, калі тыя не змогуць тэрмінова ўнесці аплату. Каля 15% апытаных самі вырашылі здымаць жыллё, каб не браць крэдыт у банку. А вось тыя, хто ўжо выйшаў на пенсію, і ўвогуле прадаюць сваё жыллё. Паводле апытання, знаходзячыся на пенсіі, 25% пажылых людзей здаюць свой дом або кватэру ў арэнду. Яшчэ 9% апытаных заявілі, што прадалі дом, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча.

У зуб убудавалі датчык

Навукоўцы з Тайваня ўбудавалі ў зуб датчык, абсталяваны прыладай Bluеtооth. Шпіёнскае абсталяванне цяпер на службе стаматалогіі. Зуб створаны, каб шпіёніць за гаспадаром і дакладваць урачу, які лечыць пацыента, калі апошні не выконвае абмежаванні ў ежы, пітве ці курэнні.

Герой вядомага тэлесерыяла доктар Хаус любіў казаць, што ўсе хлусяць, і быў вельмі блізкі да ісціны. Большая частка пацыентаў не толькі ўтойвае ад доктара факты і гісторыі сваіх хвароб, але і вельмі легкадумна ставіцца да рэкамендацый медыкаў.

Мікрасхема, абсталяваная сэнсарамі і перадатчыкам, уманціравана ў зубны пратэз. Прылада пры дапамозе маленькіх акселерометраў і з дакладнасцю каля 94% адсочвае ўсе рухі пацыента, атрымліваючы інфармацыю аб тым, калі (і што) той есць, п'е, курыць, і перадае гэтыя даныя ўрачу.

У Еўропе будуць абменьвацца ежай

Некалькі гадоў таму ў Нью-Ёрку зарадзілася ідэя стварэння крам, якія дазваляюць абменьваць лішкі сваіх прадуктаў на іншыя прадукты. Кейт Пэйн, ідэолаг гэтага руху, дала яму назву Fооd swарріng ("абмен ежай").

Гэтым летам стыхійныя крамы для абмену прадуктамі з'явіліся ў Вялікабрытаніі, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах. Ідэяй карыстаюцца фермеры і гараджане, якія вырошчваюць гародніну, садавіну, травы, вырабляюць малочныя прадукты, пякуць хлеб. Удзельнікі абмену ўспрымаюць гэтую ідэю як магчымасць сэканоміць на сезонных прадуктах, паменшыць колькасць адходаў і пазбавіцца ад неабходнасці запасіць лішкі. А для тых, хто страціў працу, гэта стала сапраўдным выратаваннем.

У той жа час у Лондане ў хуткім часе будзе прадэманстраваны бургер, катлета для якога абышлася ў 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Гэтыя грошы былі выдаткаваны на распрацоўку сінтэтычнага мяса, атрыманага ў лабараторыі ўніверсітэта Маастрыхта са ствалавых клетак каровы. Прафесар Марк Пост, стваральнік ялавічыны "з прабіркі", сцвярджае, што гэта толькі пакуль яго кулінарная навінка каштуе так дорага, а ў будучыні сінтэтычнае мяса змогуць дазволіць сабе ўсе ахвотныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»