МТБанк атрымаў новае фінансаванне ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу. Гэта чарговы этап развіцця падобнага супрацоўніцтва. Сёлета МТБанк з'яўляецца пакуль адзіным беларускім банкам, які атрымаў новую лінію ЕБРР.
Новая лінія ў памеры 3 млн долараў забяспечыць беларускім кампаніям доступ да замежных крэдытных рэсурсаў. Фінансаванне разлічана на прадпрыемствы сярэдняга і малога бізнесу ў самых розных галінах — гандлю, вытворчасці, паслуг і інш. МТБанк удзельнічае ў Праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ЕБРР з 2006 года. З таго часу крэдытную падтрымку атрымалі тысячы беларускіх прадпрымальнікаў. Агульная сума адкрытых крэдытных ліній склала 38 млн долараў.
Святлана БАРЫСЕНКА.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»