Вы тут

Хто найлепшы ракалоў?


Гэта стане хутка вядома, 3 жніўня на возеры Белае адбудзецца другі чэмпіянат па лоўлі ракаў. На працягу 10 хвілін неабходна будзе злавіць на спецыяльна адведзенай тэрыторыі возера як мага больш ракаў. Сёлета ў складзе каманды — па тры чалавекі (2 мужчыны + 1 жанчына). Да ўдзельнікаў можа далучыцца любы ахвотны да пачатку старту (14.00 — Аўт.)

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства ўсталяваны асноўныя патрабаванні: не баяцца лавіць голымі рукамі, не ныраць, не выкарыстоўваць пры лоўлі ласты, маску і іншае... Дадатковыя ўмовы ўдзельнікі ад членаў журы пачуюць перад пачаткам спаборніцтваў. Вядома, што рак з'яўляецца ў прыродзе пустэльнікам, любіць знаходзіцца ў хованцы і абараняцца клюшнямі. Таму кожнаму ўдзельніку чэмпіянату давядзецца прымяніць максімум старанняў, цярпення, бясстрашнасці, каб дастаць рака з вады.

Для ўдзельнікаў спаборніцтваў, гледачоў і балельшчыкаў будуць арганізаваны культурна-забаўляльная праграма і святочны гандаль. Пераможцаў чакаюць прызы і граматы. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымаюць памятныя значкі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.