Вы тут

Выключэнне — толькі для шматдзетных


Мы з мужам і сынам жывём у аднапакаёвай кватэры, пабудаванай з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Калі тая чарга падыдзе, ці зможам мы яшчэ раз атрымаць ільготны крэдыт (першы — датэрмінова пагашаны ў 2012 годзе)?

Л. Фісюк, г. Гомель

Указам кіраўніка дзяржавы ад 30 мая № 245 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" прадугледжаны шэраг значных змяненняў і дапаўненняў ва Указ ад 6 студзеня 2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў".

Важным дапаўненнем, накіраваным на забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці, з'яўляецца ўвядзенне прынцыпу аднаразовасці атрымання дзяржаўнай падтрымкі. Выключэнне зроблена толькі для шматдзетных сямей. Тыя з іх, якія рэалізавалі сваё права на атрыманне льготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, у тым ліку ў пазачарговым парадку, а таксама сем'і, якія набылі статус шматдзетных пасля паляпшэння жыллёвых умоў з прыцягненнем ільготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі, маюць права на паўторнае атрыманне льготнага крэдыту або аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, у тым ліку ў пазачарговым парадку, калі падставы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у іх узніклі ў сувязі з нараджэннем, усынаўленнем, удачарэннем дзяцей.

Віктар САВІЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».