У Магілёве спынілі дзейнасць злачыннай групы, якая спрабавала аказваць незаконныя паслугі недзяржаўным арганізацыям у будаўнічай галіне. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці.
Гэтыя паслугі мелі на мэце атрыманне наяўных грошай і легалізацыю таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія былі набыты з парушэннем мытнага і падатковага заканадаўства. Затрыманы арганізатар: 34-гадовы жыхар Магілёва раней працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях аднаго з закрытых акцыянерных таварыстваў абласнога цэнтра. У працы выкарыстоўваліся дакументы трох падкантрольных прыватных прадпрымальнікаў, якія мелі рахункі ў банках Магілёва і Мінска.
Група працавала меней за месяц, але паспела атрымаць немалы даход ад незаконнай дзейнасці — папярэдне, больш за 100 мільёнаў рублёў. Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Алена Казлова.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.