Вы тут

Першы "двухтысячнік" на Магілёўшчыне


Экіпаж камбайнера Уладзіміра Мельнікава і яго сына Дзмітрыя з агракамбіната "Зара" Магілёўскага раёна першымі ў рэгіёне намалацілі больш за 2 тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

Проста на полі перадавікоў павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Бацьку і сыну ўручылі кветкі і падарункі. Уладзімір Мельнікаў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы 35 гадоў і ўжо неаднойчы прымаў віншаванні за 2-е і 3-е месцы на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы "Дажынкі". Цяпер сямейны экіпаж Мельнікавых імкнецца да новых высокіх вынікаў. Рубеж намалоту ў 1 тысячу тон у Магілёўскай вобласці перасягнулі 20 экіпажаў камбайнераў і 87 вадзіцеляў. Прычым сем вадзіцеляў перавезлі ўжо больш за 2 тысячы тон збожжа. Паводле інфармацыі на 1 жніўня, у Магілёўскай вобласці намалацілі больш за паўмільёна тон збожжа, убралі больш за 40% пасяўных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць перавышае 37 цэнтнераў з гектара.

Ілона Іванова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?