Вы тут

Пералік адміністрацыйных працэдур пры назначэнні асобных відаў дапамог


Як паведамілі БелТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў адпаведны ўказ № 342, якім унесены дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 26 красавіка 2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".

Зыходзячы з палажэнняў закона ва ўказе ўдакладнены найменні некаторых адміністрацыйных працэдур для назначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, арганізацыі, у якія павінен звярнуцца грамадзянін за назначэннем названых дапамог, пералік дакументаў, прадастаўленне якіх неабходна для назначэння дапамог, а таксама тэрміны назначэння некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, што выхоўваюць дзяцей.

У прыватнасці, прадугледжана, што назначэнне і выплата дапамог па цяжарнасці і родах, па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў будзе ажыццяўляцца не толькі па месцы работы, вучобы, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, але і па месцы праходжання грамадзянамі падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры. Пры гэтым за назначэннем і выплатай дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны ў якасці плацельшчыкаў абавязковых узносаў, павінны будуць звяртацца ў органы фонду.

Доля назначэння дапамогі па цяжарнасці і родах жанчыне (нараўне з дакументамі, якія прадстаўляюцца цяпер) неабходна будзе прадставіць даведку аб памеры заработнай платы, калі на працягу 6 месяцаў, што папярэднічалі месяцу, у якім у яе ўзнікла права на дапамогу, яна працавала ў розных наймальнікаў. Гэта патрабуецца ў сувязі з тым, што ў заработак для вылічэння названай дапамогі ўключаюцца не ўсе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, і ён не можа быць пацверджаны звесткамі індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку, якія маюць у распараджэнні органы фонду. Акрамя таго, для назначэння асобных відаў дапамог грамадзяне павінны будуць прадстаўляць некаторыя дакументы, якія ёсць у іх асабіста (напрыклад, пасведчанне аб заключэнні шлюбу для мачыхі (айчыма) дзіцяці, копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) для асоб, назначаных апекунамі (папячыцелямі).

У выпадку неабходнасці накіравання запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (або) атрымання дадатковай інфармацыі для назначэння, напрыклад, дапамог па цяжарнасці і родах, па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці тэрмін назначэння такіх дапамог складзе 1 месяц. Пры адсутнасці неабходнасці накіравання такога запыту тэрмін назначэння названых дапамог, як і раней, складзе 10 дзён з дня звароту грамадзяніна.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Загаловак у газеце: Удакладнены пералік адміністрацыйных працэдур пры назначэнні асобных відаў дапамог

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.