Вы тут

Хваля надзвычайнай гарачыні: прыпячэ да +35°


Першы жнівеньскі тыдзень жніўня прынясе жыхарам Беларусі анамальнае надвор'е пад знакам трапічнай спякоты, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Сёння на фоне павышанага атмасфернага ціску ападкаў практычна не будзе, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці

магчымы кароткачасовы дождж і месцамі — навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень да 25—29 цяпла, а па паўднёвым захадзе — нават да плюс 30—31 градуса.

І гэта толькі пачатак спякоты. Прагназуецца, што ў сераду і чацвер да нас завітае сапраўды гарачае паветра з боку Міжземнамор'я. Сонечна і без ападкаў. Тэмпература паветра ў ноч на сераду плюс 13—19 градусаў, удзень — 26—31 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 33 градусаў. Уначы ў чацвер стане ўжо 15—21 цяпла, а ўдзень — да плюс 27—34 градусаў.

Самым гарачым днём гэтага тыдня павінна стаць пятніца. Так, 9 жніўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночным захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ў ноч на пятніцу стане ўжо плюс 15—22, удзень — 28—33 градусаў, а на поўдні краіны месцамі — да 35 цяпла. Будзем спадзявацца, што і ў выхадныя надвор'е нас парадуе...

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.