Вы тут

Змяненні ў выбарчым заканадаўстве


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў учора нараду па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, перадае БЕЛТА.

Адкрываючы нараду, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Як і дамаўляліся ў студзені, мы яшчэ раз сустракаемся і абмяркоўваем пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Я лічу, сённяшняя размова будзе канчатковай перад унясеннем праекта закона ў парламент".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым праекце знайшлі адлюстраванне адобраныя на нарадзе прапановы па аптымізацыі выбарчага працэсу.

"Паколькі праектам закона закранаюцца вельмі важныя для выбарчай сістэмы пытанні, рашэнне аб неабходнасці яго ўнясення ў Палату прадстаўнікоў у прапанаванай рэдакцыі павінна быць максімальна прадуманым", — лічыць Прэзідэнт. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна ўлічыць усе магчымыя наступствы прапануемых мер і дакладна ўяўляць сабе механізм іх рэалізацыі. "Калі мы ідзём на нейкае паслабленне, то павінны быць упэўнены, што гэта не паўплывае негатыўна на стабільнасць у краіне і кіруемасць сітуацыяй у час выбараў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што "ніякага самавольства і бескантрольнасці быць не павінна".

Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "Ведаю, што шэраг палажэнняў праекта падтрыманы не ўсімі. Пярэчанні выклікаюць нормы аб змяненні парадку фінансавання выбарчых кампаній кандыдатаў. У прыватнасці, аб павелічэнні памераў выбарчых фондаў і магчымасці іх стварэння на этапе вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў".

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў калегіяльна абмеркаваць законапраект у цэлым і яго асобныя палажэнні, якія выклікаюць рознагалоссі сярод удзельнікаў нарады. "Каб прыняць узважаныя рашэнні, якія ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам беларускай дзяржавы, мы сёння і сабраліся", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт папрасіў: "Давайце не будзем рабіць нейкія скачкі, каб бегчы з кімсьці навыперадкі, давайце не будзем падганяць час і пастараемся ісці ў нагу з падзеямі і асабліва сталасцю нашага грамадства. І давайце будзем вырашаць тыя пытанні, якія сёння наспелі, не выдумваючы нейкіх новых, спасылаючыся на новыя дэмакратычныя або старыя дэмакратычныя дзяржавы і працэдуры".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы жывём у сваёй краіне, ёсць праблема, ёсць пытанне — давайце вырашаць. Няма праблемы, няма пытання — давайце не будзем ствараць гэтыя праблемы і пытанні".

Аляксандр Лукашэнка

адзначыў, што крытэрый адзін: "Выбары, іншыя кампаніі праходзяць у Беларусі для беларускага народа і ў імя гэтага народа. І вырашаць гэтыя праблемы, якія мы сёння будзем абмяркоўваць, павінен беларускі народ. Мы павінны ўсё рабіць так, як сёння жадае народ, які жыве ў нашай краіне. Гэта галоўнае".

Загаловак у газеце: Змяненні ў выбарчым заканадаўстве: узважанасць і толькі ў інтарэсах беларускага народа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».