Вы тут

Наяўны плацеж для насельніцтва абмяжуюць 150 млн


Пытанне аб лімітаваным памеры плацяжу пры ажыццяўленні насельніцтвам аплаты тавараў, работ і паслуг разглядалася на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка. Па ўзгадненні з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання на зацвярджэнне будзе вынесены гранічны памер у суме 1500 базавых велічынь, у эквіваленце каля 17,5 тыс. долараў, звыш якога аплата павінна будзе ажыццяўляцца толькі ў безнаяўнай форме. Аб гэтым паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.

Пры падрыхтоўцы пытання прымаўся да ўвагі вопыт суседніх дзяржаў. У Расіі такі ліміт плануецца ўсталяваць у памеры 600 тыс. расійскіх рублёў, або каля 20 тыс. долараў; ва Украіне ён ужо устаноўлены ў памеры 150 тыс. грыўняў, або каля 18 тыс. долараў, адзначылі ў Нацбанку.

Развіццё безнаяўных разлікаў, падкрэслівалася на пасяджэнні, з'яўляецца найважнейшым элементам рэгулявання грашова-крэдытнай сферы, якія спрыяюць павышэнню эфектыўнасці рэалізацыі манетарнай палітыкі.

Нагадаю, што летась Нацбанк выступіў з ініцыятывай падрыхтоўкі і зацвярджэння плана сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па развіцці ў краіне сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах з выкарыстаннем сучасных электронных плацежных інструментаў і сродкаў плацяжу на 2013—2015 гады. "На 1 ліпеня сёлета доля безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце дасягнула 15,7%, павялічыўшыся на 2,5% за першае паўгоддзе. Пры гэтым прырост за 2011 год склаў 1,4%, за 2012 — 3,7%, а гэта сведчыць аб тым, што нават першапачатковыя арганізацыйныя мерапрыемствы дазволілі павялічыць тэмпы прыросту", — канстатавалі ў Нацбанку.

Мэтавыя арыенціры дынамікі росту долі безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце і аб'ёме платных паслуг насельніцтву да 1 студзеня 2016 года вызначаны на ўзроўні 50%, паведамляе Нацыянальны банк краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».