Вы тут

На ток-шоу падарылі немаўлят


Амір Ліякат Хусейн з'яўляецца вядучым папулярнага пакістанскага ток-шоу, у час якога ён ладзіць розныя конкурсы. За правільны адказ гледачы атрымліваюць матацыклы, мабільныя тэлефоны і іншыя прызы. Нядаўна пакістанскія тэлеканалы пачалі актыўна змагацца за рэйтынгі, жадаючы прыцягнуць як мага больш гледачоў. Амір Хусейн у чарговым выпуску свайго ток-шоу пайшоў на беспрэцэдэнтны крок, уручыўшы двум гледачам, якія перамаглі ў конкурсе, немаўлят (!). Сем'і, якія атрымалі дзяцей у якасці "прыза", прайшлі ўсе неабходныя для ўсынаўлення працэдуры да ток-шоу, якое стала арыгінальнай цырымоніяй па перадачы немаўлят новым бацькам. У сваю чаргу, для новаспечаных бацькоў "прыз" стаў такой жа нечаканасцю, як і для ўсіх астатніх гледачоў. Нягледзячы на тое, што грамадскасць асудзіла новаўвядзенне Аміра Хусейна, тэлевядучы мае намер працягнуць гэтую практыку. Больш за тое, ён звярнуўся да бедных жыхароў Пакістана, якія маюць намер адмовіцца ад сваіх нованароджаных дзяцей, каб яны перадавалі немаўлят яму, а ён знойдзе ім новую сям'ю праз сваё тэлешоу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».