У Беларусі з сённяшняга дня на 10 працэнтаў павялічваюцца закупачныя цэны на малако.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №34 ад 1 жніўня, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Закупачныя цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі, уключаючы малако, не павялічваліся з красавіка мінулага года. Таму цяперашняе рашэнне павінна дазволіць захаваць станоўчую рэнтабельнасць продажу малака, павялічыць выручку сельскагаспадарчых арганізацый. Разам з тым, яно не павінна аказаць значнага ўплыву на фінансавы стан малакаперапрацоўчых арганізацый.
У адпаведнасці з пастановай, цана на малако гатунку "экстра" складзе 3 млн 537 тыс. рублёў за тону, на малако вышэйшага гатунку — 3 млн 047 тыс., першага гатунку — 2 млн 810 тыс. рублёў.
Фіксаваныя цэны на малако, што закупліваецца для дзяржаўных патрэб, павялічваюцца з мэтай частковага пакрыцця выдаткаў на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама атрымання сродкаў для закупкі матэрыяльных рэсурсаў і пагашэння крэдытаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»