Вы тут

І навошта спісалі будынкі?


Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці ўстаноўлены факты безгаспадарчага выкарыстання дзяржаўнай уласнасці арганізацыямі, якія вядуць дзейнасць у галіне будаўніцтва.

— Адпаведным Указам Прэзідэнта "Аб некаторых пытаннях спісання аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца" было прадастаўлена права арганізацыям, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, рабіць спісанне ў 2008-2010 гадах будынкаў, ізаляваных памяшканняў. Маюцца на ўвазе будынкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 2 гады, знаходзяцца ў аварыйным стане. Гэта тычылася таксама незакансерваваных, незавершаных аб'ектаў з перавышэннем нарматыўнага тэрміну будаўніцтва больш за 2 гады, ступень гатоўнасці якіх не перавышае 60 працэнтаў, — паведамілі ў кантрольным ведамстве.

Як высветлілі рэвізоры, у выніку з балансаў падпарадкаваных камітэту па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама прадпрыемстваў

было зроблена спісанне больш за 150 аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці на агульную суму каля 40 мільярдаў рублёў.

Падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што частка з названых аб'ектаў не была ліквідаваная, асобныя з іх маюць высокую ступень гатоўнасці і запатрабаваны суб'ектамі гаспадарання.

Пры гэтым работнікі арганізацый балансатрымальнікаў, а таксама мясцовых органаў улады, абавязаных забяспечваць эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, у парушэнне патрабаванняў дзейнага заканадаўства на працягу больш за 4 гады пасля спісання "нібыта не заўважалі" наяўнасць не ўлічаных аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. У выніку, праца па іх далейшым эфектыўным выкарыстанні не праводзілася, маёмасць без гаспадароў папросту руйнавалася.

Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю ўсе выяўленыя не разабраныя на будматэрыялы аб'екты адноўлены на ўліку іх ранейшых балансатрымальнікаў (на агульную суму 5 мільярдаў рублёў). Прыняты меры па забеспячэнні іх эфектыўнага выкарыстання.

За дапушчаныя парушэнні прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці 15 работнікаў камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама і падпарадкаваных яму будаўнічых прадпрыемстваў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.