Вы тут

Сацыяльная адказнасць... прадпрыемстваў


Ужо 56 прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі, далучыліся за шэсць гадоў да Глабальнага дагавора Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які рэгламентуе адказнасць арганізацый за стан навакольнага асяроддзя, правы іх супрацоўнікаў і спажыўцоў прадукцыі, а таксама за барацьбу з карупцыяй.

— Усе гэтыя складнікі фарміруюць карпаратыўную сацыяльную адказнасць. Гэта альфа і амега паводзін любога бізнесу ў развітых краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі,

— мяркуе кіраўнік праекта Праграмы развіцця ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны "Садзейнічанне сацыяльна адказнаму рэструктураванню прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь" Таісія Ялецкіх. — Напрыклад, ніводная буйная замежная кампанія не будзе супрацоўнічаць з арганізацыяй, палітыка якой дапускае магчымасць безадказных адносін да персаналу, якая замешана ў карупцыйных скандалах. Бо тым самым будзе страчаны давер да фірмы з боку спажыўцоў і падарвана яе рэпутацыя. Гэтым навыкам бізнес-школы абавязкова вучаць студэнтаў ва ўсім свеце.

Сапраўды, камерцыйныя прадпрыемствы сусветнага маштабу тым самым працуюць не толькі на сваю добрую рэпутацыю, але і на ўмацаванне дабрабыту грамадства, яго ўстойлівае развіццё. Яны валодаюць інвестыцыйным патэнцыялам і напрацаваным практычным вопытам. Дзеля рэалізацыі гэтых планаў ім на дапамогу прыходзіць дзяржава разам з разнастайнымі грамадскімі арганізацыямі.

— Як казаў адзін класік, нельга жыць у грамадстве і быць вольным ад яго, — гаворыць першы намеснік генеральнага дырэктара замежнага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусія" Андрэй Рашчупкін. — Напрыклад, мы пяць гадоў фінансавалі праект выратавання самага вялікага еўрапейскага балота Ельні, якое знаходзілася дагэтуль пад пагрозай знішчэння. Валанцёры будавалі на асушальных каналах загараджальныя дамбы. Як вынік, за гэты час на балоце не адбылося ніводнага пажару. Там зноў з'явіліся расліны і птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Нашы нашчадкі ўбачаць балота такім, якім яно было сотні гадоў таму. І гэтую карысць наўрад ці можна ацаніць у грашовым эквіваленце...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».