Вы тут

Пенсіянеры просяць працягнуць тэрмін ільготнага праезду


У рэдакцыю "Звязды" звярнуўся 79-гадовы Міхаіл Маёраў з Мінска. "Я — заўзяты дачнік. Таму вельмі рады, што з 1 мая па 30 верасня Беларуская чыгунка напалову зніжае кошт праезду для пенсіянераў у электрычках. У перыяд зніжак, мяркую па ўласных назіраннях, людзі больш ахвотна ездзяць на лецішчы... Вось і падумалася мне: а чаму б не зрабіць ільготны праезд з 1 красавіка па 31 кастрычніка? Думаю, гэта будзе выгадна Беларускай чыгунцы ў тым ліку: хоць і за паўкошту, але пасажыраў стане больш... Няхай бы ў кастрычніку рызыкнулі — і знізілі тарыф на 50 %... Перакананы, што вынік напаўнення вагонаў электрычкі парадуе"

Кампетэнтна

"Пенсіянеры маюць права на 50% зніжку з кошту праезду ў чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 мая па 30 верасня, — патлумачыў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген РАГАЧОЎ. — Гэта ўстаноўлена пунктам 1 Указа Прэзідэнта "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў". У адпаведнасці з пунктам 2 вышэйназванага ўказа ў рэспубліканскім бюджэце на 2013 год запланаваны сродкі на кампенсацыю выдаткаў, якія панеслі арганізацыі пасажырскага транспарту ў сувязі з прадастаўленнем 50% зніжкі. Аб'ём гэтых сродкаў разлічаны, зыходзячы з устаноўленага ўказам перыяду".

"У міністэрства неаднаразова паступалі падобныя звароты, — адзначыў кансультант аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег МАЗУРА. — Але, зразумейце правільна, унесці змены ва ўказ, які ўжо прыняты і падпісаны, не так проста. Ды і без дадатковага фінансавання з дзяржбюджэту тут не абысціся. Скажу толькі, што ўзялі гэтае пытанне на кантроль. І, магчыма, у наступным годзе сумесна з Міністэрствам транспарту і камунікацый і пры падтрымцыМіністэрства фінансаў вырашым гэтую праблему. Асабіста я лічу, што прапанова слушная, бо цеплавы пояс у Беларусі мяняецца.

Надзея ДРЫЛА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».