Вы тут

ДЗЯРЖБЮДЖЭТ БУДЗЕ СКАРЭКТАВАНЫ


Недапаступленні ў рэспубліканскі бюджэт будуць кампенсавацца за кошт другасных патрэб

Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за І паўгоддзе 2013 года журналістам паведаміў намеснік міністра фінансаў РБ Максім ЕРМАЛОВІЧ. Па яго словах, зараз каля 13 трыльёнаў рублёў у дзяржаўным бюджэце не падмацавана прыбыткамі. Для таго, каб сёлета не дапусціць дэфіцыту бюджэту, Мінфін прыме шэраг мер. Сярод іх — скарачэнне непершачарговых выдаткаў, выманне часткі прыбытку дзяржаўных прадпрыемстваў, увядзенне ў зварот вытворчых пляцовак, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна.

У сваю чаргу, намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр ЯРАШЭНКА ахарактарызаваў сённяшнюю сітуацыю ў эканоміцы як "няпростую", але пры гэтым зазначыў, што хапае як пазітыўных момантаў, так і праблемных. Па яго словах, айчынная эканоміка прайшла "кропку перагібу": апошнім часам тэмпы росту ВУП Беларусі няўхільна зніжаліся і за першыя 5 месяцаў гэтага года склалі ўсяго 1,1%. Зараз жа зноў назіраецца рост: за І паўгоддзе ён дасягнуў 1,4%. Апераджальнымі тэмпамі, калі параўноўваць з прагнозамі, расце і прадукцыйнасць працы: за 5 месяцаў — на 2,6%.

Што датычыцца інвестыцый, то паказчык уласнага інвеставання таксама знізіўся. Зараз ён знаходзіцца на ўзроўні 108,8% ад узроўню аналагічнага леташняга перыяду. Аднак выключна пазітыўна такую лічбу ацаніць нельга, з-за істотнага зніжэння ўзроўню інвеставання летась. А вось колькасць замежных інвестыцый у беларускую эканоміку ўзрасла ажно ў 2,5 раза і дасягнула 1 543,3 мільёна долараў. Аляксандр Ярашэнка спадзяецца, што да канца года сума замежных інвестыцый перавысіць лічбу ў 2 мільярды долараў, у першую чаргу — за кошт супольных з іншымі краінамі прадпрыемстваў у сферы дрэваапрацоўкі і машынабудаўніцтва.

Экспарт беларускіх тавараў за мяжу знізіўся да 79,1% у параўнанні з перыядам студзеня—мая 2012 года, імпарт — да 89,1%. Па параметрах эканамічнай бяспекі Беларусь застаецца на стабільным узроўні: сумарная знешняя дзяржпазыка складае 12,4 мільярда долараў, або 18% ВУП. Парог бяспекі звычайна ацэньваецца як 25% ВУП. Унутраная дзяржпазыка захоўваецца на ўзроўні, далёкім ад парогу бяспекі.

Максім Ермаловіч таксама падкрэсліў, што мадэрнізацыя дзяржпрадпрыемстваў не фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, а праводзіцца за ўласныя сродкі прадпрыемстваў. Па яго словах, недапушчэнне дэфіцыту бюджэту і барацьба з інфляцыяй зараз з'яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі эканамічнай палітыкі Беларусі.

Таксама намеснік міністра распавёў пра алгарытм атрымання сродкаў, які можа быць выкарыстаны ў дачыненні да вытворчых пляцовак, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна (адпаведныя змены плануецца ўнесці ў Падатковы кодэкс). Ён паведаміў, што зараз у краіне вельмі шмат памяшканняў, якія прастойваюць або, у лепшым выпадку, здаюцца ў арэнду. Хутчэй за ўсё, падатак на такія плошчы будзе павышаны, а ўладальнікам будзе прапанавана збыць плошчы пастаянным арандатарам па рынкавым кошце. У выніку адмовы арандатара ад набыцця памяшканні будуць выстаўляцца на аўкцыён. Эфект такіх мерапрыемстваў па словах спадара Ермаловіча, не фіскальны, а эканамічны, бо гэта створыць матэрыяльна-тэхнічную базу для развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.